Районный конкурс «Лесоруб-2021»

Раённы конкурс
Лясы спяваюць лесаводам
11.06.2021г.у райцэнтры  прайшоў раённы конкурс «Лесаруб–2021»
Удзел у ім прынялі каманды сямі лясніцтваў: Дубайскага, Каладнянскага, Кашара-Альманскага, Стружскага, Столінскага, Церабяжоўскага і Ласіцкага.
Віталі каманды дырэктар Столінскага лясгаса Генадзь Кухараў і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Беразоўскі. Пад гукі гімна лесаводаў галіновы сцяг узняў пераможца мінулых спаборніцтваў Мікалай Мароз – вальшчык лесу Стружскага лясніцтва.
Высвятляць, хто ж лепшы лесаруб, пачалі на дзялянцы з умення правільна паваліць дрэва. Далей спаборніцтвы перамясціліся на бераг ракі Копанец у гарадскім парку. Паназіраць за практыкаваннямі маглі ўсе жадаючыя. Напэўна, не многія з нас могуць пахваліцца, што бачылі працу лесарубаў, калі можна так сказаць, знутры. А тут такая магчымасць прадставілася.
Да ўліку, канешне, бралі і час выканання задання, і дакладнасць. Неабходна было паказаць клас у замене ланцуга, абрэзцы сучкоў і распілоўцы.
Такім чынам, у асобных практыкаваннях пераможцы былі наступныя. Лідарам адразу па трох відах – «Валка лесу»,  «Замена пільнага ланцуга» і «Распілоўка камбінаваным рэзам» – стаў Анатоль Вандзіч (ляснік Столінскага лясніцтва); «Дакладная распілоўка» – лепшым стаў Міхаіл Хмарук (ляснік Каладнянскага лясніцтва) і ў «Абрэзцы сучкоў» найлепшы вынік паказаў Сяргей Дзенісовіч (ляснік Кашара-Альманскага лясніцтва).
Далей судзейская калегія падвяла вынікі конкурсу па агульнай колькасці набраных балаў. На першым месцы – Анатоль Вандзіч (ляснік Столінскага лясніцтва), на другім – Мікалай Мароз (вальшчык лесу Стружскага лясніцтва) і на трэцім месцы – Мікалай Ахрамчук (вальшчык лесу Ласіцкага лясніцтва).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*