Беларусак навучаць працаваць на харвестарах і форвардарах admiva

Набор эксперыментальнай жаночай групы па падрыхтоўцы машыністаў шматаперацыйных лесанарыхтоўчых машын (харвестэраў і фарвардэраў) праводзіць цяпер Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі.

Для таго каб папоўніць шэрагі навучэнцаў, дзяўчатам неабходна мець пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай аб дазволе кіраваць трактарамі і машынамі катэгорыі “В”, а таксама медыцынскую даведку адпаведнага ўзору.

Навучанне пачнецца па меры камплектавання групы (мінімум 12 чалавек) і будзе праходзіць на працягу некалькіх тыдняў. У праграме курсаў прадугледжана вывучэнне:

– прылады і правілаў эксплуатацыі шматаперацыйных лесанарыхтоўчых машын;

– тэхналогій, прыёмаў і метадаў працы на нарыхтоўцы і вывазкі драўніны;

– патрабаванняў тэхнікі бяспекі пры іх эксплуатацыі,

– культуры вытворчасці і інш.

Спецыялісты спадзяюцца на паспяховую рэалізацыю адукацыйна вытворчага праекта, паколькі жанчыны адрозніваюцца стаўленнем да сваёй прафесіі і валодаюць такімі якасцямі як ўважлівасць, акуратнасць і ашчаднасьць.

Кантактны тэлефон спецыялістаў навучальнага цэнтра: +375 (17) 544-92-30

Белорусок научат работать на харвестерах и форвардерах

Прэс-служба Мінлясгаса

Comments are closed.