Водпуск лесапрадукцыі за наяўны разлік

У цяперашні час прыпынена дзеянне загаду Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2011 года №177 “Аб зацвярджэнні бланкаў строгай справаздачнасці і парадку іх запаўнення” ў частцы выкарыстання квітанцыі-накладной на водпуск лесапрадукцыі за наяўны разлік формы КН-1 (лес). Выпіска лесапрадукцыі фізічным асобам ажыццяўляецца па таварна-транспартнай накладной ТТН-1 на кожны рэйс аўтамабіля або іншага транспартнага сродку.

Comments are closed.