Перамога беларускiх вальшчыкау

Нацыянальная каманда вальшчыкаў Рэспублікі Беларусь у складзе Валерыя Дуровіч, Сяргея Шкудрова і Віктара Зарэмбы перамагла ў Чэмпіянаце свету лесарубаў, які нядаўна адбыўся ў Нарвегіі.
123 удзельнікі з 27 краін прынялі ўдзел у гэтым маштабным свяце бензапілы, які праходзіў у Лілехамеры (Нарвегія) з 2 па 5 августа.

Наша зборная вальшчыкаў пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Уладзіміра Шута ў камандным заліку набрала 4879 балаў, на 19 ачкоў апярэдзіўшы сапернікаў з Германіі, і ў выніку заняла першае агульнакаманднае месца!

Нагадаем, у 2016 годзе нацыянальная зборная Рэспублікі Беларусь першы раз у гісторыі заваявала ганаровы тытул чэмпіёна свету лесарубаў. У Лілехамеры каманда паўтарыла поспех, зноў стаўшы сусветнымі чэмпіёнамі!

Обсуждение закрыто.